Сту́дзеньскія падзе́і (літ.: Sausio įvykiai) — падзеі, звязаныя з інтэрвенцыяй Савецкай Арміі ў Літву ў студзені 1991 года. У выніку дзеянняў савецкіх ваенных загінула 14 асоб, а больш за 600 былі параненыя.
Хуткія факты Студзеньскія падзеі літ.: Sausio įvykiai, Дата ...
Студзеньскія падзеі літ.: Sausio įvykiai |
---|
Асноўны канфлікт: Спяваючая рэвалюцыя, Распад СССР |
Адзін з пратэстуючых са сцягам ля савецкага танка. Ноч 13 студзеня 1991 года |
Дата |
11 — 13 студзеня 1991 года |
Месца |
Літва |
Вынік |
Вывад савецкіх войскаў з гарадоў Літвы |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
Грамадзяне Літвы
| Пскоўскія дэсантнікі, КДБ група Альфа
|
|
Страты |
15 загінулых 900 параненых
| 1 загінулы
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
11 сакавіка 1990 года Літва абвесціла незалежнасць, у адказ Савецкі Саюз ўвёў танкі ў сталіцу краіны — Вільнюс. 13 студзеня 1991 года Савецкая армія пачала штурм тэлевізійнай вежы, якую абаранялі цывільныя людзі, перадусім студэнты. Літоўцы абаранялі ад штурмуючых жаўнераў Міхаіла Галаватава ўваход у студыю, у якой да апошняй хвіліны транслявалася праграма свабоднай Літвы. Людзі клаліся на зямлю, ствараючы жывы ланцуг перад гусеніцамі танкаў. У той дзень у Вільнюсе загінула 14 асоб (13 цывільных і 1 савецкі салдат; 15 асоб памерла ў лютым), а больш за 700 былі параненыя. На наступны дзень мноства людзей прыйшло развітацца з забітымі.
Штурм парламента не адбыўся. 21 жніўня 1991 года пацярпеў паразу ў Маскве жнівеньскі путч, і савецкае войска пакінула тэлевізійную вежу.