Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паветрана-касмічныя сілы (ПКС) — від Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, сфармаваны ў 2015 годзе, у выніку аб’яднання Ваенна-паветраных сіл (ВПС) і Войскаў паветрана-касмічнай абароны[3].
Хуткія факты Паветрана-касмічныя сілы (ПКС), Гады існавання ...
Паветрана-касмічныя сілы (ПКС) | |
---|---|
| |
Гады існавання | з 1 жніўня 2015 |
Краіна | |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі |
Тып | Від узброеных сіл |
Складаецца з | |
Функцыя | абарона і забеспячэнне бяспекі Расіі ў паветрана-касмічнай сферы |
Колькасць | 165 000 чалавек (2018 год)[2] |
Частка |
|
Дыслакацыя |
месца дыслакацыі УС РФ за мяжой |
Удзел у |
Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі Інцыдэнт у Керчанскім праліве |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Сяргей Суравікін |
Вядомыя камандзіры | Віктар Бондараў |
Сайт | eng.mil.ru/en/str… (англ.) |
Закрыць
Прыступілі да выканання пастаўленых задач 1 жніўня 2015 года ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[4][5].
Агульнае кіраўніцтва паветрана-касмічнай абаронай Расіі ажыццяўляе Генеральны штаб Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, а непасрэднае — Галоўнае камандаванне Паветрана-касмічных сіл[5].
Галоўны штаб Паветрана-касмічных сіл дыслакуецца ў будынку Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, размешчаным у раёне Арбата, на вуліцы Знаменка ў Маскве[6].
Прафесійнае свята — Дзень Паветрана-касмічных сіл. Адзначаецца штогод 12 жніўня[7].