Ордэны СССР
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Савецкай Расіі і ў Саюзе Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік было вырашана адмовіцца ад старых ордэнскіх традыцый. Гэта тычылася не толькі кардынальнага змены дызайну ордэнаў, але і прынцыпаў узнагароджання. Так, першым жа ордэнам Савецкай Расіі (ордэн Чырвонага Сцяга РСФСР) можна было ўзнагароджваць многаразова. Пры ўзнагароджанні некалькімі ступенямі ордэна носяцца адначасова знакі ўсіх ступеняў. Першапачаткова савецкія ордэны не мелі стужак і калодак, а мацаваліся на шрубе. У асобных выпадках (напрыклад, ордэн Айчыннай вайны першых узораў) яны мацаваліся на прамавугольнай планцы, абцягнутай чырвонай тканінай. Калодка і стужка на савецкіх ордэнах з'явіліся толькі падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Ордэнскія сістэмы іншых сацыялістычных краін у значнай ступені былі аналагічныя савецкай сістэме.