Нікіфар (Патрыярх Канстанцінопальскі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Патрыярх Нікіфар (грэч. Πατριάρχης Νικηφόρος; каля 758—828) — патрыярх Канстанцінопальскі (806—815). Шануецца як святы ў ліку свяціцеляў. Памяць у Праваслаўнай царкве здзяйсняецца (па юліянскім календары): 2 чэрвеня і 13 сакавіка (перанясенне мошчаў), у Каталіцкай царкве — 13 сакавіка.
Патрыярх Нікіфар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Πατριάρχης Νικηφόρος | |||||||
|
|||||||
Царква | Канстанцінопальская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Тарасій | ||||||
Пераемнік | Феадот I | ||||||
Дзейнасць | гісторык, пісьменнік, святар, пісар, дзяржаўны служачы | ||||||
Нараджэнне |
каля 758 |
||||||
Смерць |
5 красавіка 828 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікіфар нарадзіўся ў Канстанцінопалі ў сям’і імператарскага сакратара. Яго бацька пацярпеў за іконашанаванне пры імператары Канстанціне Капраніме і памёр у выгнанні ў Нікеі. Нікіфар быў саноўнікам пры двары імператрыцы Ірыны (797—802) і ўдзельнічаў у працы скліканага ёю Сёмага Усяленскага сабору. Пазней ён сыйшоў у манастыр, але пострыг прыняў не адразу, а пазней, калі ў 806 годзе, пасля смерці патрыярха Тарасія, быў узведзены на патрыяршы прастол. Нікіфар быў дбайным абаронцам іконашанавання і з узыходжаннем імператара-іканаборца Льва Армяніна (813—820) у 815 годзе быў сасланы ў манастыр Святога Феадора на беразе Басфора, дзе сканаў у 828 годзе.
У 847 годзе былі здабыты мошчы патрыярха Нікіфара, якія паводле падання апынуліся нятленнымі. Іх перанеслі з Праканіса ў Канстанцінопаль і паклалі на адзін дзень у храме Святой Сафіі, а затым перанеслі ў храм Святых Апосталаў. У наш час рука свяціцеля захоўваецца ў Хілендарскім манастыры на Афоне.