Нікс (спадарожнік Плутона)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нікс.
Нікс (134340 II) (Nix, раней S/2005 P2) — натуральны спадарожнік Плутона, адзін з двух адкрытых у чэрвені 2005 года касмічным тэлескопам Хабл. Здымкі, на падставе якіх было здзейснена адкрыццё, былі зробленыя 15 мая і 18 мая 2005 г. Спадарожнікі на іх былі ўпершыню выяўленыя 15 чэрвеня 2005 года. Пасля правядзення дадатковых даследаванняў і праверак, 31 кастрычніка 2005 года адкрыццё было апублікавана. У 2006 годзе спадарожнікі атрымалі ўласныя імёны.