Нікалас Хіліярд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нікалас Хіліярд (каля 1547 — 1619) — англійскі мастак, ювелір і ілюстратар манускрыптаў, які праславіўся сваімі партрэтнымі мініяцюрамі з выявамі прыдворных Елізаветы і Якава I.
Нікалас Хіліярд | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1547[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1619(1619-01-07)[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Richard Hilliard[d] |
Жонка | Alice Hilliard[d] |
Дзеці | Laurence Hilliard[d] |
Род дзейнасці | мастак, ювелір |
Жанр | партрэт[3] |
Уплыў на | Isaac Oliver[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па большай частцы пісаў маленькія круглыя мініяцюры, але сярод яго прац сустракаюцца і некалькі буйных (каля 15 см), і прынамсі два поўнафарматных паясных партрэта каралевы Лізаветы. На працягу сваёй 45-гадовай мастацкай кар’еры майстру спадарожнічалі пастаянная слава і адначасова фінансавыя непрыемнасці. Яго працы — адна з лепшых ілюстрацый да гісторыі Елізавецінскай Англіі і прыкметна адрозніваюцца ад таго, што адбывалася на кантыненце. Тэхнічна Хіліярд быў вельмі кансерватыўным мастаком (у параўнанні з сітуацыяй з жывапісам у Еўропе), але яго партрэтам ўласцівыя такая віртуознасць выканання, свежасць і чароўнасць, што Хіліярд заслужана з’яўляецца «цэнтральнай мастацкай фігурай Елізавецінскай эпохі, адзіным англійскім мастаком, чые працы адлюстроўваюць, быццам у адзінай кроплі, свет ранніх шэкспіраўскіх п’ес»[4].