Нюрнбергская гарадская электрычка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нюрнбергская гарадская электрычка, Нюрнбергскі S-Bahn (ням.: S-Bahn Nürnberg) — сістэма прыгарадна-гарадскога рэйкавага транспарту (S-Bahn) у Сярэднефранконскай агламерацыі, якая размяшчаецца вакол Нюрнберга, Фюрта і Эрлангена. Сістэма заснавана ў 1987 годзе, складаецца з пяці ліній агульнай працягласцю 272 км. Плануецца будаўніцтва яшчэ адной лініі. Сістэма аплаты праезду такая ж, як на аўтобусах, трамваях, у метро.