Нервовая тканка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нервовая тканка — тып тканкі, што складаецца з нервовых клетак — нейронаў і клетак гліі.
У нервовай клетцы адрозніваюць цела і адросткі: кароткія, моцна разгалінаваныя, дэндрыты і доўгі аксон. Дэндрыты ўспрымаюць сігналы ад іншых нейронаў або непасрэдна ад знешніх раздражняльнікаў. Па іх узбуджэнне трапляе да цела клеткі, а па аксоне — да наступнай клеткі.
Клеткі гліі запаўняюць прастору паміж нейронамі. Яны забяспечваюць харчаванне, ахову і «ўпакоўваюць» нейроны.
Асноўныя ўласцівасці нервовай тканкі — узбудлівасць і праводнасць.