Непальская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Непа́льская мова (саманазва: नेपाली भाषा, трансл. Nepālī bhāṣā; खस कुरा, трансл. Khas kurā) — адна з моў індаарыйскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай сям'і моў, распаўсюджаная ў Непале, а таксама ў шэрагу рэгіёнаў Індыі і Бутана. Асноўныя носьбіты — непальцы.
Непальская мова | |
---|---|
Саманазва | नेपाली |
Краіны | Непал, Індыя, Бутан |
Афіцыйны статус | Непал, Індыя (Сікім) |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Моўная акадэмія Непала |
Агульная колькасць носьбітаў | 35 млн. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | дэванагары |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | неп 485 |
ISO 639-1 | ne |
ISO 639-2 | nep |
ISO 639-3 | nep |
WALS | nep |
Ethnologue | nep і npi |
ABS ASCL | 5206 |
IETF | ne |
Glottolog | nepa1254 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
У Непале з'яўляецца дзяржаўнай мовай і дэ-факта мае статус лінгва-франка. Апрача Непала мае афіцыйны статус у Індыі (штат Сікім і акруга Дарджылінг штату Заходняя Бенгалія).
Непальская мова гістарычна развівалася ў непасрэдным кантакце з іншымі мовамі індаарыйскай групы, у прыватнасці з мовамі пагары і магагі. Зазнала ўплыў з боку санскрыту, а таксама з тыбета-бірманскіх моў сіна-тыбецкай сям'і, з якімі мае геаграфічную блізкасць. Непальская мова характарызуецца таксама лексічнымі і граматычнымі адрозненнямі ад блізкароднасных цэнтральнапагарскіх моў (уваходзяць у склад індаарыйскіх), а таксама ўплывам з боку тыбета-бірманскіх моў з прычыны цесных кантактаў з гэтымі мовамі. Прыкладна 40% лексікі мова падзяляе з бенгальскай мовай, адной з індаарыйскіх моў.
Гістарычная назва мовы — кгаская, якой пазней прыйшла на змену назва непальская, што была запазычана ад саманазвы неварскай мовы (мовы сіна-тыбецкай сям'і, якая не май роднасці з непальскай). Серад іншых назваў — парбатыя (літаральна «горная») і лгацамікга (ад назвы народу лгацампа, які пражывае ў Бутане).