Нацыянальная фашысцкая партыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальная фашысцкая партыя (італ.: Partito Nazionale Fascista; PNF) — італьянская палітычная партыя, заснаваная ў 1921 годзе Беніта Мусаліні для рэалізацыі ідэалогіі фашызму. Папярэднікам фашысцкай партыі быў Італьянскі саюз барацьбы, узначалены Мусаліні.
Хуткія факты Нацыянальная фашысцкая партыя, Лідар ...
Нацыянальная фашысцкая партыя | |
---|---|
італ.: Partito Nazionale Fascista | |
Лідар | Беніта Мусаліні |
Дата заснавання | 9 лістапада 1921 |
Дата роспуску | 27 ліпеня 1943 |
Штаб-кватэра | Італія, Рым |
Краіна | |
Ідэалогія | Фашызм |
Колькасць членаў | 6 000 000 чалавек (1939) |
Дэвіз |
Credere, Obbedire, Combattere (вер, падпарадкоўвайся, змагайся) |
Гімн | Giovinezza |
Партыйны друк | Il Popolo d’Italia |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (5 чал.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Нацыянальная фашысцкая партыя ўдзельнічала ў італьянскім парламенце з 1921 года, у 1924 годзе атрымала ў парламенце большасць, з 1928 стала адзінай легальнай партыяй у краіне да падзення рэжыму Мусаліні ў 1943 годзе. У наш час аднаўленне Нацыянальнай фашысцкай партыі прама забаронена Канстытуцыяй Італіі (Параграф XII Пераходных і заключных палажэнняў)[1].