Насельніцтва Мексікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мексіка мае дзясятае ў свеце насельніцтва — каля 130 млн чалавек на 2019 год. Колькасць жыхароў краіны, нягледзячы на эміграцыю ў ЗША, працягвае павялічвацца. У расавых адносінах 2/3 насельніцтва — метысы, большасць астатніх — індзейцы. Паводле веравызнання мексіканцы ў асноўным каталікі. Асноўная мова — іспанская. 70 % насельніцтва жыве на Мексіканскім нагор’і. Вялікі Мехіка-Сіці (22 млн чал.) — адна з найбуйнейшых агламерацый Заходняга паўшар’я.