Насельніцтва Зямлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Насельніцтва Зямлі — бесперапынна аднаўляльная ў працэсе ўзнаўлення сукупнасць людзей, якія жывуць на Зямлі ў цэлым. Складае 7 мільярдаў чалавек (7,021,836,029 на ліпень 2012 года па дадзеных ЦРУ: CIA — The World Factbook).
У пачатку нашай эры на Зямлі было ўжо 300 млн чалавек, да канца 1-га тыс. н.э. — 400 млн, у 1500 годзе — 500 млн, у 1800 годзе — 980 млн, у 1900 годзе — 1,6 млрд, у 1960 годзе — 3 млрд, у 1993 годзе — 5,65 млрд, 12 кастрычніка 1999 года насельніцтва Зямлі склала 6 млрд чалавек, у 2003 годзе — 6,3 млрд, у 2006 годзе — 6,5 млрд, у 2010 годзе — 6,8 млрд, у канцы 2011 года — 7,0 млрд чалавек, прагноз на 2050 год — 9,5 мільярдаў чалавек. Аж да 1970-х гадоў колькасць насельніцтва свету расла па гіпербалічнаму закону, у цяперашні час назіраецца прагрэсавальнае запаволенне тэмпаў росту насельніцтва Зямлі.
У 2009 годзе ўпершыню за ўсю гісторыю чалавецтва колькасць гарадскога насельніцтва зраўнялася з колькасцю сельскага, склаўшы 3,4 мільярда чалавек. І далей чакаецца, што ўсё большая частка сусветнага насельніцтва будзе прадстаўлена гараджанамі (то бок гарадское насельніцтва працягне расці хутчэй, чым насельніцтва свету ў цэлым).