Насельніцтва Германіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
З насельніцтвам у 83 млн чалавек Германія з’яўляецца самай многанаселенай сярод краін, што цалкам знаходзяцца ў Еўропе і першай краінай ЕС. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў для Германіі характэрны адмоўны натуральны прырост і старэнне насельніцтва. Германія з'яўляецца еўрапейскім лідарам па прыёме імігрантаў, што ў рэшце рэшт вылілася ў міграцыйны крызіс. Іміграцыя ператварыла Германію з монанацыянальнай краіны ў шматнацыянальную. Германія — краіна гарадоў, прычым ніводзін горад не вылучаецца завялікімі памерамі. Найбуйнейшая ўрбанізваная зона ляжыць у сярэднім цячэнні Рэйна з адгалінаваннем на ягоны прыток Рур і вядома як Рэйн-Рурскі мегалаполіс з ядрамі ў Дортмундзе і Эсэне.