Нармер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нармер (таксама Хор Нар) — егіпецкі цар часоў Ранняга Царства, які правіў каля 3000 г. да н.э. Паводле меркавання некаторых егіптолагаў ён быў апошнім царом 0-й дынастыі, іншыя ж лічаць яго першым царом 1-й дынастыі. Нармер часта ўпамінаецца ў сучасных яму крыніцах[2]. Нельга выключаць, што Нармер і Менес адна і тая ж асоба.
Больш інфармацыі Нармер ...
Нармер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
0 дынастыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ранняе Царства | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Выява Нармера (на палетцы Нармера) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хорава імя як Хор |
Nˁr Сом
Nˁr-mr (Nˁr-mḥr)[1] Жахлівы сом
Nˁr-mr-ṯ3j (Nˁr-mḥr-ṯ3j)[1] Нармер мужны | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Серэх Нармера з яго палеткі |
Закрыць
І хаця вядома некалькі асабліва значных знаходак, звязанных з Нармерам, сярод якіх Палетка Нармера і шышка яго булавы, пра яго паходжанне і асобу па-ранейшаму ведаюць мала, таму існуе мноства спрэчных меркаванняў адносна яго асобы. Але безумоўна, Нармер паскорыў развіццё культуры і дабрабыту краіны і пралажыў шлях да росквіту царства.