Напалеон I Банапарт
палкаводзец, імператар Францыі (1804—1814, 1815) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Напалеон I Банапарт (італ. Napoleone Buonaparte, фр. Napoleon Bonaparte; 15 жніўня 1769, Аяча, Корсіка — 5 мая 1821, Лонгвуд, на востраве Святой Алены) — генерал французскай рэвалюцыйнай арміі, першы консул Першай Французскай Рэспублікі з 11 лістапада 1799 да 18 мая 1804 года, імператар Французаў (Empereur des Français) пад імем Напалеон I (Napoléon 1er) з 18 мая 1804 да 6 красавіка 1814 года. У перыяд з 20 красавіка да 22 чэрвеня 1815 года Напалеон Банапарт на нядоўгі час, вядомы як «Сто дзён», аднавіў сябе ў якасці імператара. Ён таксама быў каралём Італіі, замірыцелем Швейцарскай Канфедэрацыі і пратэктарам Рэйнскай Канфедэрацыі.
Напалеон I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Napoléon Ier | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 2 снежня 1804, Нотр-Дам | ||||||
Папярэднік | тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | Напалеон II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана; ён сам як імператар Францыі |
||||||
|
|||||||
Віцэ-прэзідэнт | Франчэска Мельці д'Эрыль | ||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана; ён сам як кароль Італіі |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана; ён сам як Прэзідэнт Італьянскай рэспублікі; Карл V як апошні тытулярны кароль Італіі |
||||||
Пераемнік | тытул скасаваны; Віктар Эмануіл II | ||||||
Нараджэнне |
15 жніўня 1769(1769-08-15)[1][2][…] |
||||||
Смерць |
5 мая 1821(1821-05-05)[1][2][…] (51 год) |
||||||
Месца пахавання | Востраў Святой Алены, у 1840 годзе перапахаваны ў Дом інвалідаў, Парыж | ||||||
Род | Банапарты | ||||||
Імя пры нараджэнні |
карс.: Napulione Buonaparte італ.: Napoleone di Buonaparte |
||||||
Бацька | Карла Буанапартэ[6] | ||||||
Маці | Летыцыя Рамаліна[6] | ||||||
Жонка | Жазефіна Багарнэ[6][7] і Марыя-Луіза Аўстрыйская[7] | ||||||
Дзеці | Напалеон II, Charles Léon[d], Alexandre Colonna-Walewski[d][6] і Eugen Megerle von Mühlfeld[d] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны дзеяч, афіцэр, калекцыянер мастацтва, імператар, суверэн, мілітант, палкаводзец, манарх, вайсковы афіцэр | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | брыгадны генерал і дывізійный генерал[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго прававая рэформа, Кодэкс Напалеона, істотна паўплывала на многія сістэмы грамадзянскага права ва ўсім свеце, але перш за ўсё яго ведаюць дзякуючы яго ролі ў войнах Францыі супраць шэрагу кааліцый, так званых напалеонаўскіх войнаў. Ён усталяваў панаванне над большай часткай кантынентальнай Еўропы і імкнуўся распаўсюдзіць ідэалы Французскай рэвалюцыі, у той час як у самой Францыі адбывалася ўмацаванне імператарскай манархіі, гэта значыць аднавіліся некаторыя парадкі зрынутага ранейшага рэжыму. Дзякуючы свайму поспеху ў войнах, часцяком супраць колькасна перавышаючага ворага, ён лічыцца адным з найвялікшых палкаводцаў усіх часоў і яго кампаніі вывучаюцца ў ваенных акадэміях у большасці краін свету[8].
Напалеон нарадзіўся ў Аяча на Корсіцы, у сям’і дробнай шляхты генуэзскага паходжання, і прайшоў падрыхтоўку ў якасці афіцэра-артылерыста ў мацерыковай Францыі. Ён стаў вядомым у часы першай Французскай рэспублікі і правёў паспяховыя кампаніі супраць першай і другой антыфранцузскіх кааліцый. У 1799 годзе ён арганізаваў дзяржаўны пераварот і паставіў сябе першым консулам дзяржавы, праз пяць гадоў французскі сенат абвясціў яго імператарам. У першым дзесяцігоддзі XIX стагоддзя Французская імперыя Напалеона ўдзельнічала ў шэрагу канфліктаў (т.зв. напалеонаўскіх войн) з удзелам усіх буйных еўрапейскіх дзяржаў[8].
Цягам крыху больш за дзесяцігоддзе французскія войскі пад кіраўніцтвам Напалеона здабылі кантроль над большай часткай кантынентальнай Еўропы шляхам заваёвы ці стварэння саюзаў. Паваротным момантам Напалеонаўскіх войнаў стала катастрафічная Расійская кампанія 1812 года. Пасля паражэння Напалеона ў бітве пад Лейпцыгам у кастрычніку 1813 года Шостая антыфранцузская кааліцыя ўступіла ў Францыю і прымусіла Напалеона адмовіцца ад трона ў красавіку 1814 года. Ён быў адпраўлен у ссылку на востраў Эльба, але праз год здолеў вярнуць сабе ўладу. Пацярпеўшы паражэнне ў бітве пад Ватэрлоа 18 чэрвеня 1815 года, Напалеон быў выслан на востраў Святой Алены ў Атлантычным акіяне, дзе правёў апошнія шэсць гадоў свайго жыцця пад брытанскім наглядам.