Найробі
сталіца Кеніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Найробі (англ.: і суахілі: Nairobi) — сталіца Кеніі, а таксама адміністрацыйны цэнтр вобласці Найробі. Адзін з найбуйнейшых гарадоў Афрыкі. Назва «Найробі» паходзіць з масайскага Enkare Nyirobi, што перакладаецца як «месца прахалодных водаў». Тым не менш, горад вядомы як «зялёны горад пад сонцам», вакол гораду месцяцца шматлікія прыгарады[1]. Жыхароў Найробі называюць найрабійцамі.
Горад
Найробі
Nairobi
| ||||||||||||||||||||||||
Горад быў заснаваны ў 1899 годзе ў якасці дэпо для чыгункі, якая злучала Мамбасу і Уганду, горад хутка рос, а ў 1907 годзе стаў сталіцай Брытанскай Усходняй Афрыцы і ў рэшце рэшт сталіцай незалежнай рэспублікі Кенія ў 1963 годзе. Падчас каланіяльнага перыяду Найробі быў цэнтрам вытворчасці кавы, гарбаты і сізалю[2]. Горад размешчаны на рацэ Найробі, на поўдні краіны, і мае вышыню 1795 м над узроўнем мора[3].
Найробі з'яўляецца самым густанаселеным горадам ва Усходняй Афрыцы, колькасць насельніцтва складае каля 3 млн чалавек. Паводле дадзеных перапісу 2009 года, у адміністрацыйным раёне Найробі жыло 3 138 295 чалавек на тэрыторыі ў 696 км². Найробі ў цяперашні час з'яўляецца 12-м па велічыні горадам у Афрыцы, калі ўлічваць насельніцтва яго прыгарадаў. Найробі адзін з самых вядомых палітычных і фінансавых цэнтраў Афрыкі. Горад з'яўляецца домам для тысяч кенійскіх прадпрыемстваў і звыш за 100 буйных міжнародных кампаній і арганізацый, у тым ліку тут знаходзіцца офіс ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) і галоўная каардынуючая штаб-кватэра ААН па Афрыцы і Блізкім Усходзе. Развітыя харчовая, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, хімічная, папяровая, шкляная, металургічная, металаапрацоўчая, цэментавая і шынная прамысловасць[4]. Найрабійская Фондавая біржа (NSE) з'яўляецца адной з найстарэйшых і найбуйнейшых у Афрыцы.