Мінбар
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мінбар (значэнні).
Мінбар, або мумібір (араб. منبر) — кафедра ці трыбуна ў саборнай мячэці, з якой імам чытае пятніцкую пропаведзь. Размешчана справа ад міхраба. Мае выгляд высокага трона, на які вядзе лесвіца з парэнчамі і дэкаратыўным аздабленнем. Звычайна вырабляецца з дрэва.