Мэт Дэйман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэцью Пейдж Дэйман (англ.: Matthew Paige «Matt» Damon; 8 кастрычніка 1970, Кембрыдж, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі акцёр, прадзюсар і сцэнарыст. Лаўрэат прэмій «Оскар» і «Залаты глобус» у 1998 годзе ў катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнарый фільма» за фільм «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997) (сумесна з Бенам Афлекам).
Мэт Дэйман | |
---|---|
Matt Damon | |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1970(1970-10-08)[1][2][…] (53 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Kent Telfer Damon[d][4] |
Маці | Nancy June Carlsson Page[d][4] |
Жонка | Luciana Bozán Barroso[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1988—дагэтуль |
Узнагароды |
«Оскар» (1998) «Залаты глобус» (1998) |
IMDb | 0000354 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Найбольш вядомыя фільмы з удзелам Мэта Дэймана — драма «Разумнік Уіл Ханцінг» (1997), «Выратаваць радавога Раяна» (1998), «Догма» (1999), крымінальная драма «Таленавіты містар Рыплі» (1999); тры часткі пра прыгоды сяброў Оўшэна: «Адзінаццаць сяброў Оўшэна» (2001), «Дванаццаць сяброў Оўшэна» (2004), «Трынаццаць сяброў Оўшэна» (2007); трылогія пра Джэйсана Борна: «Ідэнтыфікацыя Борна» (2002), «Перавага Борна» (2004) і «Ультыматум Борна» (2007); а таксама фільм Марціна Скарсэзэ «Адступнікі» (2006).