Мучынга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мучынга — горны хрыбет у Паўночнай правінцыі Замбіі, які знаходзіцца на лініі водападзелу паміж басейнамі рэк Конга і Замбезі. З аднаго боку працякае рака Чамбешы, з другога Луангва. Даўжыня хрыбта каля 700 км, найвышэйшы пункт — гара Мумпу (1893 м)[1]. Уздоўж Мучынгі праходзяць транспартныя артэрыі, якія злучаюць Замбію з Танзаніяй. На поўначы размяшчаецца адзін з раёнаў вырошчвання кавы.
Хуткія факты Мучынга, Краіна ...
Мучынга | |
---|---|
Краіна | |
Рэгіён | Паўночная правінцыя |
Найвышэйшая вяршыня | Мумпу |
Вышыня | 1893 м |
Закрыць