Мудраскае перамір’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мудраскае перамір'е 1918. Падпісана 30 кастрычніка 1918 г. прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і Асманскай імперыяй на борце англійскага крэйсера «Агамемнан» у порце Мудрас (востраў Лемнас) пасля паражэння Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне. Прадугледжвала: адкрыццё чарнаморскіх праліваў для ваенных караблёў Антанты з правам акупацыі саюзнікамі фартоў Басфора і Дарданэлаў капітуляцыю турэцкіх войск у Хіджазе, Іраку, Сірыі, Емене і вывад іх з Ірана, Закаўказзя і Кілікіі; згоду на акупацыю саюзнікамі 6 вілаетаў турэцкай Арменіі «ў выпадку хваляванняў у адным з іх»; выдачу турэцкага ваеннага флоту; дэмабілізацыю турэцкай арміі; вяртанне Турцыяй усіх ваеннапалонных. Фармальна дзейнічала да Муданійскага перамір'я 1922 г.