Метад Брынеля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Метад Брыне́ля — спосаб вызначэння цвёрдасці металаў. Названы ад імя шведскага інжынера Юхана Аўгуста Брынеля. На прэсах Брынеля ў адшліфаваную паверхню пробы ўціскаюць сталёвы шарык дыяметрам 10, 5 або 2,5 мм; нагрузка на шарык даецца, адпаведна, 3000, 750 і 187,5 кГ. Згодна з дыяметрам ямкі ад шарыка ў табліцах знаходзіцца значэнне цвёрдасці ў адзінках паводле Брынеля (HB, кГ/мм2).