Мемарыял Лінкальна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мемарыял Лінкальна размешчаны на Нацыянальнай алеі ў цэнтры Вашынгтона. Быў пабудаваны ў гонар шаснаццатага прэзідэнта ЗША Абрахама Лінкальна. Яго прэзідэнцтва прыйшлося на гады Грамадзянскай вайны (1861-1865). Мемарыял, які ўзводзіўся ў 1914-1922, сімвалізуе веру Лінкальна ў тое, што ўсе людзі павінны быць свабодныя.
Славутасць | |
Мемарыял Лінкальна | |
---|---|
англ.: Lincoln Memorial[1] | |
38°53′21″ пн. ш. 77°03′01″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Неагрэк[d][3] |
Скульптар | Daniel Chester French[d][4][5] |
Архітэктар | Henry Bacon[d][4][6][…] |
Дата заснавання | 30 мая 1922[7] |
Матэрыял | Yule marble[d][4][6], Tennessee marble[d][4], Sylacauga marble[d], Indiana limestone[d][4][6] і жалезабетон[4] |
Сайт | nps.gov/linc/inde… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кампазіцыйна будынак сімвалізуе Саюз. Па яго перыметру праходзяць 36 калон — менавіта столькі штатаў аб'ядналася да моманту смерці Лінкальна. Назвы 48 штатаў (а менавіта столькі іх было да 1922 года — моманту завяршэння будаўніцтва мемарыяла) выбітыя ўздоўж знешняй сцяны будынка. Таблічка з назвай двух апошніх штатаў, які далучыліся да ЗША - Аляскі і Гаваяў - знаходзіцца на падыходах да мемарыяла.
У памяшканні мемарыяла знаходзіцца статуя Лінкальна: сядзіць прэзідэнт звернуты тварам да мемарыяла Вашынгтона і Капітолія. Статуя Лінкальна 19 футаў (5.79 м.) у вышыню і важыць 175 тон. У памяшканні таксама знаходзяцца дзве велізарных каменных пліты: на адной выгравіраваны тэкст другога інаўгурацыйнага звароту Лінкальна, а на іншай - яго Геттисбергская речь (руск.) (бел.. Два насценных роспіса алегарычна ўяўляюць прынцыпы свабоды, справядлівасці, еднасці, братэрства і дабрачыннасці.