Мельхіёр Ваньковіч (1892)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мельхіёр Ваньковіч (польск.: Melchior Wańkowicz; 10 студзеня 1892, в. Калюжыца, цяпер Бярэзінскі раён — 10 верасня 1974, Варшава) — польскі пісьменнік, журналіст, рэпарцёр і аглядальнік.
Мельхіёр Ваньковіч | |
---|---|
польск.: Melchior Wańkowicz | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1892(1892-01-10)[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 верасня 1974(1974-09-10)[1][2] (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мельхіёр Каралевіч Ваньковіч[d] |
Маці | Марыя Швайніцкая |
Жонка | Сафія Малагоўская |
Дзеці | Крысціна Ваньковіч[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, выдавец, пісьменнік, палітык, ваенны карэспандэнт, публіцыст |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З роду Ваньковічаў. Скончыў Варшаўскі універсітэт (1922). У 1930-х гадах карэспандэнт віленскай газеты «Słowo». З 1949 жыў у ЗША, у 1958 вярнуўся ў Варшаву.
Аўтар брашуры «Чаму польскі салдат уваходзіць у Літву і Беларусь» (1919). На ўспамінах аб дзіцячых гадах заснавана аповесць «Шчанюковы гады» (1934). Пасля наведвання СССР выдаў кнігу рэпартажаў «Апер'еная рэвалюцыя» (1934). Аўтар гістарычнай аповесці з часоў грамадзянскай вайны «Шпіталь у Ціхінічах» (2-е выданне, 1935), рамана «Зелле на кратэры» (1957), аповесці «Вестэрплятэ» (1959), нарысаў і рэпартажаў «Монтэ Касіна» (1957), «Ад Стоўбцаў да Каіра» (1969), успамінаў «Туды і сюды» (1961) і інш.