Меланома
From Wikipedia, the free encyclopedia
Меланома — злаякасная пухліна меланаўтваральнай тканкі, што дае лімфагенныя, гематагенныя метастазы. клеткі пухліны і навакольныя тканкі ўтрымліваюць меланін, але і нам вядомыя беспігментавыя меланомы. Развіваецца ў скуры, пігментавай абалонцы вока, мазгавых абалонках, мазгавой субстанцыі наднырачнікаў, зрэдку ў слізістай. У палове выпадкаў развіваецца з радзімак[1]. Утварэнне пухліны папярэджваецца выдаленнем радзімак у траўманебяспечных месцах. Спрыяльнымі чыннікамі з’яўляюцца націранне радзімак, сонечныя апёкі і паходы ў салярый[2].
Меланома | |
---|---|
МКХ-10 | C43.43. |
МКХ-9 | 172172 |
МКЗ-А | 8720/3 |
OMIM | 155600 |
DiseasesDB | 7947 |
MedlinePlus | 000850 |
eMedicine | derm/257 |
MeSH | D008545 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле формы мы вылучаем 2 тыпы меланомаў:
- якая распаўсюджваецца па паверхні (карычневая пляма з ружовымі і чорнымі ўкрапваннямі),
- вузлавая (сіне-чорны вузел).
Вузлы багатыя сасудамі, мяккія, нераўнамернай афарбоўкі.
Клеткі: зорчатыя, верацёнападобныя, вычварныя, паліморфныя. Меланацыты могуць групавацца ў клетачныя жмуткі, якія ідуць уздоўж сасудаў. Калі клеткі пухліны распадаюцца, у навакольных тканках назіраюцца адкладанні пігменту, ён трапляе ў кроў, пераходзіць у мачу і праз нейкі час пасля забору мачы на аналіз надае ім цёмнае адценне. Меланацыты — клеткі нейрагеннага паходжання, якія напрацоўваюць меланін (бура-чорны пігмент), яны ёсць субстратам для развіцця злаякасных пухлін, названых меланома, або меланабластома. Пігментавы невус нельга прылічаць да сапраўдных пухлін, бо ён, як высветлілася, з’яўляецца заганай у развіцці.