Маўі (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маўі (гав.: Maui) — другі паводле велічыні ў Гавайскім архіпелагу, з плошчай 1883 км². Адміністрацыйная акруга Маўі таксама ўключае астравы Малакаі, Ланаі і незаселены Кахоолавэ. Маўі — трэці па колькасці насельніцтва востраў штата Гаваі, налічваючы 144444 жыхароў (паводле перапісу ў 2010 годзе). Найбуйнейшы горад і камерцыйны цэнтр — горад Кахулуі з насельніцтвам 26337 асоб. Адміністрацыйны цэнтр — суседні горад Вайлуку, дзе размешчаны акруговы ўрад Маўі. Іншыя буйныя гарады: Кіхэі, Лахáйна, Макавáо, Паíя, Кýла, Хáйку і Хáна.
Маўі | |
---|---|
англ.: Maui | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1 883 км² |
Найвышэйшы пункт | 3 055 м |
Насельніцтва | 144 444 чал. (2010) |
Шчыльнасць насельніцтва | 76,71 чал./км² |
Размяшчэнне | |
20°46′13″ пн. ш. 156°16′05″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Штат | Гаваі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маўі атрымаў назву ад легендарнага гавайскага паўбога Маўі, што паводле паданняў спрычыніўся да стварэння Гавайскіх астравоў. Першапачаткова востраў называўся 'Іхікапалаўмаэва. Традыцыйная мянушка — «Далінны востраў» (The Valley Isle).