Мастацкі твор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастацкі твор — апісальны або інфарматыўны твор мастацтва, які часткова альбо цалкам апісвае аб’екты ці падзеі, якія не з’яўляюцца рэальнымі, а вынайдзены і прыдуманы аўтарам[1][2][3]. Да мастацкіх твораў адносяцца творы літаратуры, тэатра і кіно. Мастацкія творы адрозніваюць ад дакументальных фільмаў ці кніг, як і біяграфічных або гістарычных твораў, якія маюць справу з рэальнымі або, па меншай меры, прынятымі за рэальнасць падзеямі, апісаннямі і назіраннямі.