Масавае забойства ў Арланда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Масавае забойства ў Арланда (штат Фларыда, ЗША) адбылося 12 чэрвеня 2016 года. 29-гадовы Амар Мацін адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі ў начным гей-клубе Pulse, а затым захапіў закладнікаў. У выніку стральбы загінула 49 чалавек, 53 атрымалі раненні. У час паліцэйскай аперацыі закладнікі былі вызвалены, а нападнік застрэлены[1][2][3]. Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт, заявіўшы, што Мацін з'яўляўся яе баявіком[4][5].
Хуткія факты Масавае забойства ў Арланда, Месца нападу ...
Масавае забойства ў Арланда | |
---|---|
Месца нападу |
ЗША, штат Фларыда, Арланда, гей-клуб Pulse |
Мэта нападу | наведвальнікі клуба |
Дата |
12 чэрвеня 2016 2:00 — 5:00 (EDT) |
Спосаб нападу | стральба, захоп закладнікаў |
Загінулыя | 50 (у тым ліку тэрарыст) |
Параненыя | 53 |
Забойцы | Амар Мацін |
Закрыць
Забойства ў Арланда стала самым масавым у гісторыі ЗША з моманту падзей 11 верасня 2001 года, апярэдзіўшы паводле колькасці ахвяр стральбу ў Віргінскім політэхнічным інстытуце (2007) і масавае забойства ў пачатковай школе «Сэндзі-Хук» (2012)[6][7][8][9].