Марцін Бельскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцін Бельскі (1495 — 1575) — польскі пісьменнік і храніст.
Марцін Бельскі | |
---|---|
польск.: Marcin Bielski | |
Дата нараджэння | 1495[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 снежня 1575 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Яўхім Бельскі |
Род дзейнасці | паэт, гісторык, перакладчык, пісьменнік |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вядомы як першы, хто пачаў пісаць свае творы па-польску, а не па-лацінску. Праца М. Бельскага «Хроніка ўсяго свету», прысвечаная Жыгімонту II Аўгусту, была першым падручнікам усеагульнай гісторыі ў Польшчы. Адзначаецца, што прагрэсіўнай для свайго часу была сама ідэя стварэння падобнай працы[3].
Аўтар польскай пераробкі папулярнага на той час у Еўропе зборніка дыдактычных навел-біяграфій філосафаў і пісьменнікаў старажытнасці і сярэднявечча — «Жыццяпісы філосафаў» (1535), вершаванай «Камедыі пра Юстына і Канстанцыю» (1557), шэрага сатырычных твораў. У творчасці выступаў пераважна як мараліст, глядзеў на жыццё з пазіцый «добрага старога часу», рыцарскіх ідэалаў. Праяўляў сімпатыі да ідэй рэфармацыі.