Марсіянская навуковая лабараторыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марсіянская навуковая лабараторыя (МНЛ) (англ.: Mars Science Laboratory, скар. MSL), «Марс саенс лэбаратары» — місія НАСА, падчас выканання якой на Марс быў паспяхова дастаўлены і эксплуатуецца марсаход трэцяга пакалення «К’юрыёсіці» (англ.: Curiosity, МФА: [ˌkjʊərɪˈɒsɪti] — цікаўнасць, дапытлівасць[11]). Марсаход уяўляе сабой аўтаномную хімічную лабараторыю ў некалькі разоў большую і цяжэйшую за папярэднія марсаходы «Спірыт» і «Апарцьюніці».[1][3] Апарат павінен будзе за некалькі месяцаў прайсці ад 5 да 20 кіламетраў і правесці паўнавартасны аналіз марсіянскіх глеб і кампанентаў атмасферы. Для выканання кантралюемай і больш дакладнай пасадкі выкарыстоўваліся дапаможныя ракетныя рухавікі.[12]
Марсіянская навуковая лабараторыя | |
---|---|
Mars Science Laboratory | |
Заказчык | НАСА |
Вытворца | Boeing, Lockheed Martin |
Запуск | 26 лістапада 2011, 15:02:00.211 UTC[1][2][3] |
Ракета-носьбіт | Атлас V 541 |
Стартавая пляцоўка | мыс Канаверал SLC-41[4] |
Працягласць палёту | 254 зямных сутак |
NSSDC ID | 2011-070A |
SCN | 37936 |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса | 899 кг[5] (вага на Марсе эквівалентная 340 кг)[6] |
Памеры | 3,1 × 2,7 × 2,1 м |
Магутнасць | 125 ват электрычнай энергіі, каля 100 Вт праз 14 гадоў; прыкладна 2 кВт цеплавой; прыкладна 2,5—2,7 кВт·гад/сол[7][8] |
Крыніцы сілкавання | РІТЭГ (выкарыстоўвае радыеактыўны распад Pu238) |
Рухавік | 4 см/с[9] |
Тэрмін актыўнага існавання | Планаваны: 668 сол (686 дзён) Бягучы: 4308 дзён з моманту пасадкі |
Пасадка на нябеснае цела | 6 жніўня 2012, 05:17:57.3 UTC SCET |
Каардынаты пасадкі | Кратар Гейла, 4°35′31″ пд. ш. 137°26′25″ у. д.4,59194° пд. ш. 137,44028° у. д. / -4.59194; 137.44028G |
Мэтавая апаратура | |
Хуткасць перадачы | 19—31 Мб/суткі |
Бартавая памяць | 256 Мб[10] |
Сайт праекта |
Запуск «К’юрыёсіці» да Марса адбыўся 26 лістапада 2011 года,[13] мяккая пасадка на паверхню Марса — 6 жніўня 2012 года. Меркаваны тэрмін службы на Марсе — адзін марсіянскі год (686 зямных сутак).
MSL — частка доўгачасовай праграмы НАСА па даследаванні Марса рабатызаванымі зондамі Mars Exploration Program. У праекце апроч НАСА ўдзельнічаюць таксама Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут і Лабараторыя рэактыўнага руху. Кіраўнік праекта — Дуг Мак-Кістыян (Doug McCuistion), супрацоўнік НАСА з аддзела вывучэнні іншых планет.[14] Агульны кошт праекта MSL складае прыкладна 2,5 мільярда долараў.[15]
Спецыялісты амерыканскага касмічнага агенцтва НАСА вырашылі адправіць марсаход у кратар Гейла[2][16]. У велізарнай варонцы добра праглядаюцца глыбінныя слаі марсіянскага грунту, якія раскрываюць геалагічную гісторыю чырвонай планеты[17].
Назва «К’юрыёсіці» было выбрана ў 2009 годзе сярод варыянтаў, прапанаваных школьнікамі, шляхам галасавання ў сетцы Інтэрнэт[18][19]. Сярод іншых варыянтаў былі Adventure («Прыгода»), Amelia, Journey («Падарожжа»), Perception («Успрыманне»), Pursuit («Імкненне»), Sunrise («Узыход»), Vision («Бачанне»), Wonder («Цуд»).