Марбелья
горад у Іспаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марбелья (ісп.: Marbella) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, знаходзіцца ў правінцыі Малага, што ў складзе аўтаномнае супольнасці Андалусія. Адлегласць ад сталіцы правінцыі — 59 км. Назва горада ўтварылася ад спалучэння словаў "ma + ar = mar" — шмат вады, і слова "balla/billa" — гара. Плошча — больш за 117 км². Насельніцтва — больш за 136 тыс. чалавек. Патронам горада лічыцца святы Бернабэ.
Горад
Марбелья
Marbella
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марбелья пабудавана ў вельмі маляўнічай мясцовасці, горад расцягнуўся ўздоўж марскога ўзбярэжжа на 28 кіламетраў. Наяўнасць вялікай колькасці пляжаў зрабіла горад папулярным месцам адпачынку ў прыбярэжнай зоне іспанскага Міжземнамор’я — Коста-дель-Соль. У Марбельі ёсць чатыры порты. Адзін прызначаны для рыбалоўных суднаў, тры астатнія маюць спартыўнае прызначэнне — Каба-Міна, Пуэрта-Марбелья і Пуэрта-Банус. Апошні са згаданых партоў з'яўляецца найбуйнейшым у Міжземнамор’і.