Мантэсума II
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мантэсума II або Мантэсума Шакаёцын (мова науа — «Шаноўны юнак») (Moctezuma Xocoyotzin, Мактэсума, Матэкусома[2]) (1466 ці 1467-27 чэрвеня 1520) — імператар (Уэй тлатаані) ацтэкаў (мешыкаў) з 1502 з дынастыі Акамапічтлі. У 1507 годзе каранаваўся як імператар свету (науа — cem anahuac tlatoani). Шосты або восьмы сын імператара Ахаякатля і яго стрыечнай сястры, дачкі караля горада Істапалапана, імя якой было, верагодна, Хачыквеетль. Як імператар Мантэсума II стаяў на чале Траістага Саюза, у які акрамя ацтэкскага Тэначтытлана ўваходзілі горад акальхуа Тэскока і горад тепанеков Тлакапан, якія мелі ўласных каралёў, васальных ацтэкам.
Хуткія факты Тлатаані[d], Нараджэнне ...
Мантэсума II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
1466 |
||||||
Смерць |
29 чэрвеня 1520(1520-06-29) |
||||||
Бацька | Axayacatl[d] | ||||||
Маці | Axcatlxochitl-Xochiquetzal[d][1] | ||||||
Жонка | Teotlalco[d] і Tlapalizquixochtzin[d] | ||||||
Дзеці | María Xipaguazin Moctezuma[d], Isabel Moctezuma[d], Chimalpopoca[d], Tlaltecatzin[d] і Pedro Moctezuma[d] | ||||||
Веравызнанне | рэлігія ацтэкаў[d] і міфалогія ацтэкаў[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць