Манбланскі тунэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манбланскі тунэль (фр.: Tunnel du Mont-Blanc, італ.: Traforo del Monte Bianco) — аўтамабільны тунэль, пракладзены пад гарой Манблан паміж Шамоні-Мон-Блан (Францыя) і Курмаер (Італія). З’яўляецца часткай Еўрапейскай транспартнай магістралі E25.
Манбланскі тунэль | |
Уезд у тунэль у Курмаерэ (Італія) | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны |
Пралягае пад | г. Манблан |
Агульная даўжыня | 11611 |
Дыяметр тунэля | 8,6 |
Дата адкрыцця | 1965, 2002 (пасля аднаўлення) |
Дата зачынення | 1999 (пасля пажару) |
Даўжыня тунэлю — 11611 м, шырыня — 8,6 м, вышыня — 4,35 м. Большая частка тонэля на тэрыторыі Францыі — 7644 м, на тэрыторыі Італіі — 3967 м. Тунэль складаецца з адной галерэі, рух ажыццяўляецца па адной паласе шырынёй 3,5 м у кожны бок. Сам тонэль мае профіль у выглядзе несіметрычнай літары Λ для палягчэння зліву вады. Вышыня партала на французскай баку 1274 м над узроўнем мора ля падножжа ледніка Bossons, на італьянскай-1381 м ля падножжа ледніка Brenva, максімальная вышыня тунэлю 1395 м максімальная таўшчыня горнай пароды над тунэлем — 2480 м.
Будаўніцтва пачалося ў 1957 годзе, а скончылася толькі ў 1965 годзе. На работах было выдаткавана каля 37 млн кВт·г электраэнергіі, больш за 700 тона выбухоўкі, 2,7 млн літраў паліва, і 4,6 млн чалавека-гадзін.
Тунэль з моманту ўводу ў эксплуатацыю стаў адным з найважнейшых шляхоў у Альпах. Па дарозе з Францыі ў Турын эканоміцца каля 50 км, а ў Мілан — каля 100 км. Штодня тунэль прапускае больш за 5000 транспартных сродкаў. Пешаходы могуць перасекчы тунэль на аўтобусе. Тунэль платны.