Малпавы працэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Справа Штат Тэнэсі супраць Джона Томаса Скоўпса, больш вядомая як Малпавы працэс (англ.: monkey trial) — судовы працэс, які праходзіў у 1925—1926 гадах у крымінальным судзе штата Тэнэсі ў горадзе Дэйтан над школьным настаўнікам з таго ж горада Джонам Скоўпсам (1900—1970), які быў абвінавачаны ў парушэнні антыдарвінісцкага «акта Батлера».
Малпавы працэс | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Суд | Тэнесі |
Абвінавачваны | Джон Томас Скоўпс |
Суддзя | John T. Raulston[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Незадоўга да гэтага ў штаце Тэнэсі з падачы фермера і хрысціянскага фундаменталіста Джона Батлера быў прыняты акт Батлера — закон, які забараняў выкладаць у любой фінансаванай штатам Тэнэсі адукацыйнай установе «любую тэорыю, якая аспрэчвае гісторыю Боскага Стварэння чалавека, якой нас вучыць Біблія, і вучыць замест гэтага аб тым, што чалавек паходзіць ад жывёл ніжэйшага парадку». Вінаватага чакаў штраф ад 100 да 500 долараў.
Працэс таксама выявіў раскол у асяроддзі амерыканскіх хрысціян паміж фундаменталістамі, якія дамагаліся літаральнага чытання кожнага сказа Бібліі, і мадэрністаў, якія лічаць, што навука сумяшчальная з рэлігіяй у тэістычным эвалюцыянізме.