Маквіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маквіс (таксама ў залежнасці ад мовы крыніцы: макі ад фр.: maquis, мак’я ад італ.: macchia, макія ад ісп.: maquia) — зараснікі вечназялёных жорсткалісцевых і калючых кустоў, нізкарослых дрэў і высокіх траў у засушлівых субтрапічных рэгіёнах.
Найбольш распаўсюджаныя па схілах гор і пагоркаў у міжземнаморскім клімаце, асабліва ў кантынентальных раёнах Балканскага і Пірэнейскага паўвостраваў, на астравах Крыт, Корсіка, Сіцылія і інш. Сустракаюцца ў іншых рэгіёнах свету з падобным кліматам (Каліфорнія, Чылі, ПАР, Аўстралія), дзе, зрэшты, для іх абазначэння выкарыстоўваюцца мясцовыя тэрміны — скрэб (Аўстралія), чапараль (Паўночная Амерыка), у ПАР — фінбош (Капская вобласць).
Маквісы вельмі пажаранебяспечныя, асабліва ў сухое ветранае надвор’е. Яркім пацвярджэннем сталі Каліфарнійскія пажары (руск.) (бел. ў ЗША і лясныя пажары ў Грэцыі 2007 гадоў. Аднак агонь для маквіса — натуральная крыніца абнаўлення расліннасці і ўзбагачэння глебы мінераламі, неабходнымі для прарастання новага насення.