Люксембург на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Люксембург удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне» з 1956 па 1993 год. Люксембург — адна з сямі краін, якія ўдзельнічалі ў самым першым конкурсе (1956 года). У перыяд свайго ўдзелу краіна прапусціла толькі конкурс 1959 года, аднак пасля апошняга ўдзелу ў 1993 годзе, краіна адмовілася ад удзелу. 12 мая 2023 года стала вядома, што Люксембург вяртаецца на конкурс песні «Еўрабачанне 2024» праз 30 гадоў з апошняга ўдзелу[1].
Люксембург | |
---|---|
Вяшчальнік | RTL |
Адбор | Нацыянальны
1956–1958
1960–1975 1977 1979–1988 1990–1991 1993 Унутраны
1976
1978 1989 1992 |
Удзелы | |
Удзелы | 37 (37 у фінале) |
Першы выступ | 1956 |
Лепшы вынік | 1, 1961, 1965, 1972, 1973, 1983 |
Горшы вынік | Апошняе, 1958, 1960, 1970 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
Люксембург з’яўляецца адной з самых паспяховых краін на конкурсе. Дзяржава дасягала перамогі пяць разоў, па гэтым паказчыку, яе абыходзяць толькі Ірландыя (7 перамог) і Швецыя (6 перамог).
Першая перамога Люксембурга была ў 1961 годзе, калі ад краіны ўдзельнічаў Жан-Клод Паскаль, з песняй «Nous Les Amoureux». Другую перамогу здабыла Франс Галь з песняй «Poupée de cire, poupée de son», яна прадстаўляла краіну ў 1965 годзе. Трэцяя перамога Люксембурга адбылася ў 1972 годзе, калі краіну прадстаўляла Вікі Леандрос, з песняй «Après Toi». Адразу на наступны год Люксембург здабыў чацвёртую перамогу, тады краіну прадстаўляла Ганна-Марыя Давід, з песняй «Tu te reconnaîtras». Пятую перамогу для краіны здабыла Карын Эрме, з песняй «Si La Vie Est Cadeau».
З 2004 года тэлеканал RTL, а таксама некаторыя вышэйшыя асобы Люксембурга рабілі некалькі спробаў павярнуць краіну на конкурс, але ў выніку гэтыя спробы не сталі паспяховымі.
За ўсю гісторыю ўдзелу Люксембург атрымаў 1423 бала.