Лаўровы ліст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лаўровы ліст — зборная назва лісця лаўра высакароднага (Laurus nobilis), якое ўжываюць у кулінарыі як духмяную прыправу[1]. З гатовых страў лісце вымаюць, бо яно цвёрдае. У кулінарыі таксама ўжываюць лаўровы ліст, змелены ў парашок.
Лаўровы ліст таксама лекавы сродак, які мае заспакаяльныя, мачагонныя і супрацьгіпертанічныя ўласцівасці[2].
Лаўровы ліст нельга захоўваць больш за год, бо ён страчвае водар і набывае гаркату.