Ладжэта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ладжэта (італ.: Loggetta del Sansovino) — будынак, размешчаны на плошчы Сан-Марка ў Венецыі. Знаходзіцца побач са званіцай.
Хуткія факты Ладжэта, Краіна ...
Славутасць | |
Ладжэта | |
---|---|
45°26′03″ пн. ш. 12°20′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Якапа Сансавіна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Ладжэта была пабудавана з 1537 па 1540 выбітным архітэктарам Якапа Сансавіна. Будынак быў выкананы з мармуру ў форме трыумфальнай аркі. Ладжэта была пабудавана на месцы старой стайні.
Першапачаткова ладжэта прызначалася для сустрэчы вяльможаў, аднак ужо ў 1559 годзе яна стала каравульным памяшканнем для аховы Палаца дожаў. А ў XVIII стагоддзі яе пачалі выкарыстоўваць як штаб-кватэру гарадской латарэі.
Пасля абвалу званіцы ў 1902 годзе, ладжэта была адноўлена і багата ўпрыгожана барэльефамі і бронзавымі статуямі працы Якапа Сансавіна — Мір, Палада, Меркурый і Апалон.