Кісангані
горад у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кісанга́ні (да 1966 года — Стэнлівіль, фр.: Kisangani) — горад на паўночным усходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Чапо.
Хуткія факты Краіна, Правінцыя ...
Горад
| ||||||||||||||||||
Закрыць
Горад заснаваны Генры Мортанам Стэнлі ў 1883 годзе. Порт на рацэ Конга ніжэй вадаспадаў Баёма. Размешчаны за 324 км у напрамку на поўдзень ад горада Бута, за 572 км на паўднёвы захад ад Ісіро і за 696 км на паўднёвы захад ад Буніа, на вышыні 447 м над узроўнем мора. У горадзе — чыгуначны вакзал, універсітэт і міжнародны аэрапорт, рэгіянальны музей. Кісангані — цэнтр сельскагаспадарчага раёна, апрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны. Прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, хімічнай прамысловасці; дрэваапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.