Кінтайр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кінта́йр (шатл. гэл.: Cinn Tìre (kʲʰiɲˈtʲʰiːɾʲə) — «вяршыня зямлі»; англ.: Kintyre) — паўвостраў і размешчаная на ім гістарычная вобласць на захадзе Шатландыі, паміж залівам Ферт-оф-Клайд і Паўночным пралівам. На поўначы злучаецца з гістарычнай вобласцю Напдэйл (англ.: Knapdale). Адміністрацыйна ўваходзіць у склад вобласці Аргайл і Б'ют.
Кінтайр | |
---|---|
англ. Kintyre, гэльск. Cinn Tìre | |
55°30′00″ пн. ш. 5°35′00″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Найвышэйшы пункт | 454 м |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўвостраў Кінтайр уяўляе сабой доўгую і вузкую частку сушы, выцягнутую ў мерыдыянальным кірунку. Максімальная шырыня паўвострава — усяго 18 км, даўжыня — 48 км. Цэнтральную частку займае града ўзгоркаў і невысокіх гор (да 454 м), якія спускаюцца да ўрадлівага ўзбярэжжа.
На ўсходзе ад паўвострава ляжыць востраў Аран, да захаду — востраў Гіа.
Найважнейшыя гарады Кінтайра — Кэмпбелтаўн у паўднёвай частцы паўвострава, старажытнае кельцкае паселішча, перабудаваная графамі Аргайла з дому Кэмпбелаў, цэнтр вытворчасці шатландскага віскі, і Тарберт у паўночнай частцы паўвострава на перашыйку, які злучае паўвостраў з астатняй часткай Шатландыі. Тарберт — адна з найважнейшых крэпасцей сярэдневяковай Шатландыі, закладзеная каралём Робертам I Брусам у 1326 годзе.