Крывашыпна-шатунны механізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крывашыпна-шатунны механізм (КШМ) прызначаны для пераўтварэння зваротна-паступальнага руху поршня ў вярчальны рух (напрыклад, ў вярчальны рух каленчатага вала ў рухавіках унутранага згарання), і наадварот. Дэталі КШМ дзеляць на дзве групы, гэта рухомыя і нерухомыя дэталі:
- рухомыя: поршань з поршневымі кольцамі, поршневы палец, шатун, каленчаты вал з падшыпнікамі або крывашып, махавік.
- нерухомыя: блок цыліндраў (з'яўляецца базавай дэталлю рухавіка ўнутранага згарання) і ўяўляе сабой агульную адліўку з картэрам, галоўка цыліндраў, картэр махавіка і счаплення, ніжні картэр (паддон), гільзы цыліндраў, вечка блока, крапежныя дэталі, пракладкі накрывак блока, кранштэйны, паўкола каленчатага вала.
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |