Крамянёвая даліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крамянё́вая далі́на (таксама Сіліко́навая далі́на, англ.: Silicon Valley) — неафіцыйная назва рэгіёна ў Сан-Францысцкай затоцы (San-Francisco Bay Area) у Паўночнай Каліфорніі, ЗША. Рэгіён атрымаў сваю назву з той прычыны, што там размешчана вельмі шмат высокатэхналагічных кампаній.
Асноўнымі сферамі дзейнасці фірм у Крамянёвай даліне з’яўляюцца электроніка, касмічная галіна, біятэхналогіі, камп’ютарнае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне.