Корпус аховы памежжа
Вайсковае фармаванне Польскай рэспублікі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́рпус ахо́вы паме́жжа (скарочана: КАП, польск.: Korpus Ochrony Pogranicza (KOP)) — вайсковае фармаванне Войска Польскага, створанае для аховы савецка-польскай дзяржаўнай мяжы, якое дзейнічала ў 1924—1939 гадах на тэрыторыях Заходняй Беларусі і Украіны.
Корпус аховы памежжа | |
---|---|
Гады існавання |
17 верасня 1924 г. — 17 верасня 1939 г. |
Краіна | Польшча |
Уваходзіць у |
Узброеныя сілы Польшчы Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы |
Тып | Памежныя войскі |
Складаецца з | 3 брыгады, 8 палкоў, 34 батальёнаў, 19 эскадронаў, 357 стражніцаў (1938) |
Функцыя | Ахова савецка-польскай мяжы |
Колькасць | 29900 чалавек (1938) |
Удзел у |
Партызанскі рух у Заходняй Беларусі Польская абарончая вайна |
Знакі адрознення | Медаль «За памежную службу» |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Генрык Мінкевіч (1924—1929) Станіслаў Цясара (1929—1930) Ян Крушэўскі (1930—1939) Вільгельм Орлік-Рукеман (1939) |
З’явілася ў 1924 годзе пасля нападу на Стоўбцы па ініцыятыве генерала Уладзіслава Сікорскага дзеля «змагання з бальшавіцкімі бандамі на ўсходнім памежжы». У выпадку пачатка ваенных дзеянняў дзейнасць Корпуса аховы памежжа спынялася, а яе падраздзяленні, у адпаведнасці з мабілізацыйным планам, павінны былі ўзмацніць падраздзяленні і часткі польскіх узброеных сілаў. У ходзе пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну Корпус аховы памежжа падвергся нападу з боку савецкіх войскаў, і пасля непрацяглага супраціву быў знішчаны.