Конкурс песні Еўрабачанне 2009
54-ы конкурс / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Конкурс песні Еўрабачанне 2009» стаў 54-м конкурсам Еўрабачанне. Праходзіў з 12 па 16 мая 2009 года ў СК «Алімпійскі» ў Маскве. Спачатку прыняць удзел у конкурсе збіраліся 43 краіны. Славакія заявіла, што вяртаецца ў конкурс, а Сан-Марына адмовілася ад удзелу з-за фінансавых праблем. Пазней Грузія адмовілася ад удзелу ў конкурсе — удзельнікаў стала 42. 7 мая было афіцыйна аб’яўлена, што вядучымі паўфіналаў будуць Андрэй Малахаў і Наталля Вадзянава, а вядучымі фінала — Іван Ургант і Алсу. Пераможцам конкурсу стал удзельнік з Нарвегіі Аляксандр Рыбак. У выніку фінальнага галасавання ён набраў 387 балаў, і абыйшоў свайго бліжэйшага канкурэнта — Ёхану з Ісландыі на 169 балаў.
Хуткія факты Дата, 1-ы паўфінал ...
Конкурс песні Еўрабачанне 2009 | |
---|---|
Дата | |
1-ы паўфінал | 12 мая 2009 |
2-і паўфінал | 14 мая 2009 |
Фінал | 16 мая 2009 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Алімпійскі, Масква, Расія |
Вядучы(я) | Андрэй Малахаў і Наталля Вадзянава (паўфіналы), Алсу і Іван Ургант (фінал) |
Тэлеканал гаспадароў | Першы канал |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 42 |
Вяртанне | Славакія |
Адмовіліся ад удзелу | Грузія Сан-Марына |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | тэлегледачы/журы: 50/50 |
Пераможная песня | «Fairytale» (Нарвегія) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2008 2010► |
Закрыць