Кова (прыток Ангары)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́ва (руск.: Ко́ва[1]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Іркуцкай вобласці і Краснаярскім краі, левы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).
Кова | |
---|---|
руск. Кова | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 452 км |
Басейн | 11 700 км² |
Расход вады | каля 45[1] м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Іркуцкая вобласць, Чунскі раён |
• Каардынаты | 56°47′01″ пн. ш. 100°14′05″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ангара |
• Месцазнаходжанне | за 526 км ад вусця |
• Каардынаты | 58°17′45″ пн. ш. 100°18′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ангара → Енісей → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Іркуцкая вобласць, Краснаярскі край |
Код у ДВР | 16010300212116200018430 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 452[2] км. Плошча вадазбору 11 700 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае каля 45[1] м³/с (каля 50 м³/с у вусці[3]). Аб’ём сцёку 1,578[3] км³/год. Працякае ў напрамку з поўдня на поўнач уздоўж Ковінскай грады. Упадае ў Ангару за 526 км ад яе вусця[2]. Рэльеф большай часткі басейна ракі сярэднягорны. Ніжняя частка басейна затопленая ў выніку будаўніцтва Багучанскага вадасховішча. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку мая.
Прытокі Ковы: Гардзеева, 1-я Зілінда, 2-я Зілінда, Алмазай, Верхні Бумбей, Ніжні Бумбей, Пітой, Тырма, Бумбейка, Захарава, Зёда, Тыкша, Нірунда, Дзёда, Тумаша, Пруда, Чана, Аракан, Чыкілея, Шуян, Капканіда, Муньба, Чэкарма, Джылінжыга і іншыя рэкі і ручаі[2].
У басейне ракі каля 160[3] азёраў, у тым ліку, возера Кузнецкае[2].