Клішы-ла-Гарэн
камуна ў Францыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Клішы-ла-Гарэн (фр.: Clichy-la-Garenne) — камуна ў французскім дэпартаменце О-дэ-Сен, размешчаная непасрэдна на паўночны захад ад Парыжа (6,4 км ад Луўра). Насельніцтва — 61 070 жыхароў (2017). На поўнач ад Клішы размешчаны Аньер-сюр-Сен, на ўсход — Сент-Уэн, на поўдзень — XVII акруга Парыжа, на захад — Левалуа-Перэ.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Камуна
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Паўночна-заходняя мяжа Клішы праходзіць па Сене, паўднёва-ўсходняя — па аўтастрадзе Перыферык, паўднёва-заходняя — па чыгуначнай лініі Парыж — Каломб, якая аддзяляе Клішы ад Левалуа-Перэ. Ва ўсходняй частцы горада раскінуўся вялікі парк Ражэра Саленьро, у заходняй частцы — Парк імпрэсіяністаў, у паўднёвай частцы — маленькі парк Марселя Біка.