Кліпертан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кліпертан (фр.: île Clipperton, неафіцыйна: île de la Passion) — незаселены каралавы атол у Ціхім акіяне, які належыць Францыі. Плошча атола складае 9 км², знаходзіцца за 1300 км на паўднёвы захад ад Мексікі.
Хуткія факты Кліпертан, Характарыстыкі ...
Кліпертан | |
---|---|
фр. Île de Clipperton | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 9 км² |
Найвышэйшы пункт | 29 м |
Насельніцтва | 0 чал. (2012) |
Размяшчэнне | |
10°18′ пн. ш. 109°13′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Кальцо сушы поўнасцю абкружае лагуну, якая мае радыус каля 8 км. У лагуне вада днём застойваецца. Самай высокай кропкай вострава з’яўляецца скала Кліпертан вышынёй 21 м.
Клімат вострава трапічны, з сярэдняй тэмпературай ад 20 °C да 32 °C. Сезон дажджоў цягнецца з мая па верасень, пад час якога здараюцца трапічныя буры. Вада вакол вострава цёплая дзякуючы заходнім цячэнням, якія плывуць ад мацерыка. У 1890 годзе сюды былі завезеныя какосавыя пальмы, і зараз яны растуць невялікімі групамі ў некалькіх месцах.