Кенэбек (акруга)
акруга / From Wikipedia, the free encyclopedia
Акруга Кенэбек (англ.: Kennebec County) — акруга на поўдні штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 123 642 чалавек.
Хуткія факты Акруга Кенэбек, Краіна ...
Акруга Кенэбек | |
---|---|
англ.: Kennebec County | |
Краіна | ЗША |
Статус | Акруга |
Уваходзіць у | Мэн |
Адміністрацыйны цэнтр | Агаста |
Дата ўтварэння | 20 лютага 1799 |
Насельніцтва (2020) | 123 642 |
Плошча | 2 460 км² |
Часавы пояс | EDT[d], UTC-5 і UTC-4 |
Індэкс FIPS | 23011 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Горад Агаста, ранні каланіяльны гандлёвы пост, з’яўляецца сталіцай штата (з 1831 года) і адміністрацыйным цэнтрам акругі Кенэбек, якая была створана ў 1799 годзе з частак акруг Камберленд і Лінкальн. Назва акругі паходзіць ад слова індзейцаў абэнакі, якое азначае «доўгае возера». Эканоміка Кенэбека абапіраецца на дзейнасць дзяржаўнага кіравання, вытворчасць тэкстылю і папяровых вырабаў, жывёлагадоўлю, турызм і ахову здароўя[1].