Кем (рака, упадае ў Белае мора)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кем.
Кем (руск.: Кемь) — рака ў Расіі, на поўначы Карэліі.
Хуткія факты Кем, Характарыстыка ...
Кем | |
---|---|
руск. Кемь | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 191 км |
Басейн | 27 700 км² |
Расход вады | 275 м³/с (за 18 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | возера Ніжняе Куйта |
• Каардынаты | 64°52′44″ пн. ш. 31°56′21″ у. д.HGЯO |
Вусце | Белае мора |
• Каардынаты | 64°57′19″ пн. ш. 34°40′28″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Белае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Карэлія |
Код у ДВР | 02020000812102000002697 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 191[1] км. Плошча вадазбору 27 700[1] км². За пачатак Кемі прымаюць яе выток з возера Ніжняе Куйта[1]. Працякае праз шэраг азёр; паміж азёрамі Хап’ярві і Юліярві носіць назву Ешан’ёкі. Упадае ў праліў Заходняя Салавецкая Салма Белага мора. На рацэ шмат парогаў (Мальвікія, Астраўны, Падужамскі і інш.). Жыўленне снегавое і дажджавое. Сярэдні гадавы расход вады за 18 км ад вусця 275 м³/с. Замярзае ў пачатку лістапада, выкрываецца ў першай палове мая. Асноўныя прытокі: справа — Чырка-Кем, Охта; злева — Кепа, Шомба. Ля вусця — горад Кем.
Рака суднаходная ад вусця да горада Кем (10 км)[1].