У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каштан (значэнні).
Кашта́н (Castanea) — род лістападных дрэў, радзей кустоў сямейства букавых. Аб'ядноўвае 14 блізкароднасных відаў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Вышыня да 35 м. Кара бранзаватая. Лісце шырокаланцэтнае, цвёрдае, зубчастае. Кветкі дробныя, у агульных коласападобных суквеццях, якія маюць выгляд каташкоў. Мужчынскія суквецці ўяўляюць сабой коласападобныя ўтварэнні. На галоўнай восі размешчаны мужчынскія кветкі па 3-7 у дыхазіях. Жаночыя кветкі сабраны ў 3-кветкавыя дыхазіі, якія сядзяць у па-зухах покрыўных лістоў. Увесь дыхазій акружаны масіўнай плюскай, якая амаль даверху ахоплівае кветкі. Пры выспяванні пладоў плюска расшчапляецца на 2-4 створкі з вострымі вырастамі. Размяшчэнне створак адпавядае размяшчэнню прыкветнікаў дыхазія бакавых кветак. Плюска каштана мае ліставую прыроду. Плод з 1-3 арэшкаў.
Жывуць да 1000 гадоў.
Пашыраны ў Міжземнамор'і, Паўночнай Амерыцы, Усходняй Азіі. На Беларусі, у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай АН інтрадукаваны каштан пасяўны (Castanea sativa).
Плады каштана ядомыя, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай прамысловасці. З драўніны каштана пасяўнога можна вырабляць бочкі, мэблю.