Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам
авіяцыйнае здарэнне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Катастрофа Boeing 737 пад Тэгеранам — буйная авіяцыйная катастрофа, якая здарылася раніцай 8 студзеня 2020 года. Авіялайнер Boeing 737-8KV авіякампаніі Міжнародныя авіялініі Украіны (МАУ) выконваў міжнародны рэйс PS-752 па маршруце Тэгеран — Кіеў, але праз 6 хвілін пасля ўзлёту страціў вышыню і ўрэзаўся ў зямлю каля горада Паранд, за 20 км на паўночны ўсход ад аэрапорта Тэгерана. Пры гэтым загінулі ўсе, хто быў на яго борце: 176 чалавек — 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа.
Рэйс 752 Міжнародных авіяліній Украіны | |
---|---|
| |
Агульныя звесткі | |
Дата | 8 студзеня 2020 |
Час | 2:44 UTC |
Прычына | збіты |
Месца | паміж Парандам і Шахрыярам, у 20 км ад Тэгерана (Іран) |
Каардынаты | 35°33′43″ пн. ш. 51°06′12″ у. д.IR_ HGЯO |
Загінулыя | 176 (усе) (МАУ, МЗС Украіны) |
Параненыя | 0 |
Паветранае судна | |
Самалёт за 2 месяцы і 3 тыдні да катастрофы |
|
Мадэль | Boeing 737-8KV |
Авіякампанія | Міжнародныя авіялініі Украіны (МАУ) |
Пункт вылету | Міжнародны аэрапорт імя імама Хамейні (Іран) |
Пункт прызначэння | Барыспаль, Кіеў (Украіна) |
Рэйс | PS-752 |
Бартавы нумар | UR-PSR |
Дата выпуску | 21 чэрвеня 2016 (першы палёт) |
Пасажыры |
168 (СНБА Украіны) 167 (МАУ, МЗС Украіны) |
Экіпаж | 9 |
Выжылых | 0 |
Катастрофа рэйса 752 стала найбуйнейшай (па колькасці загінулых) за ўсю гісторыю ўкраінскай авіяцыі (уключаючы савецкі перыяд), перасягнуўшы катастрофу Ан-10 пад Харкавам (122 загінулых). Таксама гэта першая катастрофа ў гісторыі кампаніі МАУ за 28 гадоў існавання[1]. На момант падзей займала 48-ы радок сярод найбуйнейшых авіяцыйных катастроф у свеце.
Прычынай крушэння стала трапленне ракеты, якую памылкова выпусціла сістэма СПА Ірана. На гэта паўплываў фактар напружанасці ваенных з-за амерыкана-іранскага канфлікту на Блізкім Усходзе[2].